Новая кніга Віктара Саяпіна пра трагічны лёс гродзенскіх касцёлаў пасля 1944 года

|

Гэтым разам сярод іншага публікуюцца ўнікальныя, дагэтуль невядомыя дакументы, знойдзеныя летам 2012 года .

Аб’ектам даследвання аўтара сталі каталіцкія храмы, бо кніга Віктара Саяпіна пра знішчаныя праваслаўныя храмы, напісаная на замову Гродзенскай епархіі, ужо выходзіла раней.

 

Пасля вызвалення Гродна ад фашыстаў гарадскія ўлады правялі інвентарызацыю ўсіх гарадзенскіх каталіцкіх храмаў.

Касцёлы абследавалі на прыдатнасць  да правядзення набажэнстваў.

 

 

Віктар Саяпін:

– Летам ў нашым абласным архіве я выпадкова знайшоў акты абследавання і інвентарныя кнігі касцёлаў 1946 года. Можа раней іх хто і бачыў, але не звярнуў увагі, тым не меньш ва ўжытак яны будуць уведзеныя толькі цяпер. Гэта спісы маёмасці Назарытанскага касцёла, Гарнізоннага касцёла (Фары Вітаўта, на здымку).

Мы не ведаем, што яшчэ ляжыць у архівах, там можна знайсці сапраўдныя клады, як здарылася з гэтымі актамі.

 

У кнізе таксама прыводзяцца рашэнні гарадскіх і абласных уладаў, якія вызначалі лёс  каталіцкіх храмаў Гродна ў пасляваенныя дзесяцігоддзі.

 

Выданне мае 120 старонак, утрымлівае больш за 90 фотаздымкаў, многія з якіх публікуюцца ўпершыню.

Набыць кнігу Віктара Саяпіна “Гродзенскія касцёлы. Інвентарныя пасляваенныя кнігі” можна будзе набыць пасля 23 лістапада ў краме на вул. Карла Маркса, 11.

Кошт 35 тысяч рублёў.

 

Здымак http://harodnia.com