У Гродна з’явіліся новыя гарады-пабрацімы: Туапсэ і Кралева

|

Кралева – адзіны сербскі пабрацім Гродна. Гэты горад зацікаўлены ў развіцці культурнага, спартыўнага і эканамічнага супрацоўніцтва.

 

Паводле Уладзіміра Лыбанёва, які ўзначальвае Туапсінскі раён, супрацоўніцтва паміж Гродна і Туапсе будзе развівацца ў  кірунках санаторнага лячэння, арганізацыі дзіцячага адпачынку, эканамічнага ўзаемадзеяння, стварэння сумесных прадпрыемстваў.

 

Дэлегацыі абодвух новых партнёраў Гродна наведалі гродзенскія ўстановы адукацыі, сацыяльныя аб’екты, прадпрыемствы “Малочны мір” і “Контэ Спа”.

 

Цяпер Гродна мае 13 гарадоў-пабрацімаў з 7 краін.

 

Паводле http://www.belta.by     

Здымак http://citykey.net