Ваўкавыскі следчы ўратаваў дзяўчынку ад педафіла

|

Ст. следчы Ваўкавыскага раённага аддзела Следчага камітэту Валяр’ян Мураўка увечары 12 лістапада пачуў дзіцячы крык  ў раёне пусткі, а пасля ўбачыў мужчыну, які схапіў дзіця.

Нападнік, заўважыўшы сведку, паспрабаваў збегчы, але не здолеў – следчы затрымаў злачынцу.

 

Высветлілася, што гэта мясцовы жыхар 1973 года нараджэння. У 2006 годзе быў асуджаны за дробнае хуліганства і рабаўніцтва. Тады справу вёў акурат следчы Валяр’ян Мураўка.

 

Пакуль затрымлівалі злачынку, дзяўчынка збегла. На наступны дзень яе знайшлі ў адной са школ горада.

Вучаніца 4 класа распавяла, што вярталася са школы, калі на прыпынку да яе падсеў незнаёмы мужчына. Ён пачаў заляцацца да дзяўчынкі, а пасля заціснуў рукой рот і пацягнуў  на пустыр.

 

Следчы камітэт па факце нападу на дзяўчынку распачаў крымінальную справу.

 

Здымак http://ru.tsn.ua