Наста Палажанка: чым меньш навінаў, тым лепш
Наста:
– На вялікі жаль асаблівых навінаў няма, хаця, з іншага боку, практыка такая, што, чым меньш навінаў, тым лепш, значыць нічога надзвычайнага не адбываецца.
Прывыкае, абжываецца. Ён у строгім рэжыме, таму дазволена толькі адно кароткае спатканне на год і адна бандэроль на 2 кг, якую я нядаўна сабрала.
Адзінае, што мы можам – ліставацца і арганізоўваць сустрэчы з адвакатам, каб ён адчуваў падтрымку і ўвагу. Цяпер на сустрэчы з адвакатам, дзякаваць Богу, ніякіх перашкод і абмежаванняў няма.
Зміцер утрымліваецца ў камеры адзін. Як праходзіць ягоны час дакладна Наста не ведае:
–Ён заўсёды шмат чытае, займаецца самаадукацыяй, робіць фізічныя практыкаванні. Дужа адказна ставіцца да свайго жыцця і часу і стараецца не губляць ні хвіліны.
Палітвязню шмат пішуць, і на ўсе лісты, дзе ёсць зваротны адрас, ён стараецца адказваць.
Напісаць Змітру Дашкевічу можна на адрас: 230023, г.Гродна, вул.Кірава, 1. Турма №1. Дашкевічу Дзмітрыю Вячаслававічу.
Здымак http://gazetaby.com