Сіноптыкі папярэджваюць пра туман і галалёд у Гродне

|

Паводле “Аблгідрамету”, у бліжэйшыя выходныя будзе пераважна воблачна, без істотных ападкаў.

Уначы 16 лістапада і раніцай 17-га туман і слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы каля 0.

 

Днём у суботу ў Гродне будзе не цяплей за +1…+3, па вобласці да  +6. Вецер паўднёвы 3-8 м/с.

 

18 лістапада месцамі таксама туман і ранішні галалёд, воблачна з праясненнямі.

Тэмпература паветра ўначы -3…+2, днём 0…+5.

 

19 лістапада характар надвор’я не зменіцца. Уначы -2…+3, днём +1…+6.

 

Здымак http://www.dragracingrostov.ru