У кінатэатры афіцыйна забаранілі прыносіць алкаголь і зброю
Гэта прапісана ў пастанове Савета Міністраў ад 3 верасня 2012 года №811.
Цяпер афіцыйна забараняецца займаць іншыя, акрамя вызначаных у квітках месцы (без дазволу ўпаўнаважаных асобаў), без скрайняй неабходнасці падымацца і хадзіць пад час сеанса, гучна размаўляць і іншым чынам перашкаджаць гледачам, пакідаць смецце.
Таксама гледачам забараняецца выкарыстоўваць сістэмы відэаназірання і іншыя тэхнічныя сродкі не толькі ў зале, але і ў памяшканнях, і на тэрыторыях, што прылягаюць да месца паказу.
Затое пастанова Саўміну дазваляе прадаваць і браніраваць квіткі на кінапаказы праз Інтэрнэт. Раней папярэдні продаж квіткоў праз Інтэрнэт не быў прапісаны.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://blog.turberi.by