Фінал Альма-матэр: мюзікл, спектакль і КВЗ

|

Паглядзець, што падрыхтавалі першакурснікі ў гэтым годзе, сабралася цэлая зала. Традыцыйна набыць квіткі ў дзень канцэрта было немагчыма. І хоць пасля паўфіналу было прыкладна зразумела, хто пераможа, прывід інтрыгі лунаў у канцэртнай залі універсітэта.

 

Прызёрам конкурсу стаў філфак. Студэнты падрыхтавалі мюзікл, у якім паказалі гісторыю кахання наіўнай першакурсніцы Каці і “крутога хлопца” Мікіты, якія вучыліся “ў адным факультэце”. Піжамная вечарына і матацыкл на сцэне ўніверсітэта прыйшліся даспадобы як журы, так і гледачам (у сетцы “Уконтакце” філолагі набралі амаль 40% галасоў).

 

 

Другое месца журы аддалі эканамічнаму факультэту. Выступ эканамістаў нагадваў тэатральную пастаноўку. Па сцэнары, дзеянне адбывалася ў сценах псіхіятрычнай лякарні, дзе галоўныя героі, Мэры і Том, змагаліся з душэўнай хваробай, але не гублялі веры ў каханне. У залі, нагнятаючы атмасферу, час ад часу гучалі званочкі, пражэктары асвятлялі сюрэалістычныя дэкарацыі. Экспрэсія, надрыўнасць падачы замацоўвалася адсутнасцю мікрафонаў.

 

Трэцяе месца атрымалі юрысты. Іх выступ быў насычаны жартамі і быў падобны да КВЗ. Галоўныя героі – два першакурснікі – паехалі ў таямнічае падарожжа з універсітэцкай бібліятэкі ў часы Юлія Цэзара. “Рымлянін?” – спытаў нехта са світы Цэзара. “Купалавец”, – горда адказаў хлопец. Незвычайны, трошкі наркаманскі гумар надаваў выступу перцу.

 

 

На чацвёртым месцы апынуліся студэнты педфака, якія падрыхтавалі песні-танцы. Фішкай іх нумару стала пародыя на “Oppa Gangnam Style” пры ўдзеле хлопца з Кітая.

 

 

Трэйлер да фінала конкурсу, Жэня Руселевіч


 

Здымкі Косці К.