У Гродне пабудуюць гатэль “Хілтан”
Ужо падпісаныя пратаколы пра намеры будаўніцтва гатэляў у Гродне і Брэсце.
Паводле дамовы галандскай кампаніі Blue Eagle Private Equity B.V з беларускімі ўладамі, у Гродне “Хілтан” можа быць пабудаваны цягам 2-3 гадоў.
Трохзоркавы гатэль будзе разлічаны на 100 нумароў.
Аб’ём інвестыцый складзе каля 20 мільёнаў даляраў. Падпісанне інвестыцыйнай дамовы плануецца ў бліжэйшы час.
У красавіку 2011 года Blue Eagle Private Equity падпісала інвестдамову з Мінгарвыканкамам на будаўніцтва пяцізоркавага гатэля “Хілтан” на 200 нумароў у Мінску.
Будынак паўстане насупраць Мастацкага музея на перакрыжаванні вуліц Кірава і Леніна.
Гатэль павінны запрацаваць у лютым 2014, напярэдадні чэмпіяната свету па хакеі.
Пакуль гэтая тэрыторыя толькі абнесеная будаўнічым плотам.
Паводле http://www.tut.by