“Ахова птушак Бацькаўшчыны” ладзіць прэс-тур па Астравецкім раёне

|

Арганізатар прэс-тура прадстаўніца ГА “АПБ” Вольга Лукшыц:

Астравецкі раён – адзіны беларускі рэгіён, дзе сустракаюцца прахадныя ласосевыя рыбы. Яны сутыкаюцца з вялікай колькасцю праблем. Пра гэта нават спецыялісты ведаюць не так шмат, не кажучы пра звычайных людзей. Таму наша мэта – паказаць гэтую тэму, бо, каб праблемы вырашыць, іх спачатку трэба агучыць.

Захаванне ласосевых відаў шмат у чым залежыць ад людзей, якія жывуць у гэтым рэгіёне, ад іх стаўлення да прыроды. Мы хочам данесці гэта да іх.

 

Адна з асноўных праблем ласосевых у Беларусі – браканьерства, таму на рэках, па якіх рыба ідзе на нераст, арганізавана патруляванне. І гэта ўжо дало вынік – рыба размнажаецца больш паспяхова.

Дэтальная праграма прэс-тура “Захаванне прахадных ласосевых рыб у Беларусі” яшчэ распрацоўваецца. Плануецца, што ў Астраўцы журналісты змогуць паўдзельнічаць у брыфінгу, дзе выступяць эксперты, навукоўцы-іхтыёлагі, прадстаўнікі грамадскіх прыродаахоўных арганізацый. Запрошаныя таксама прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый, якія ўдзельнічаюць у захаванні ласося.

 

Вольга Лукша:

Эксперт з Літвы прэзентуе літоўскі досвед захавання ласося, беларускія эксперты, якія тым ці іншым чынам удзельнічаюць у гэтым, таксама прадставяць свае прэзентацыі. Мы зрабілі адукацыйны фільм па гэтай праблеме.

Пасля брыфінгу паедзем на рэкі, дзе жывуць ласосі. Ёсць шанец, што мы іх пабачым. Там, на месцы,  журналісты атрымаюць магчымасць задаць свае пытанні.


Здымак http://www.sakhalin.ru