Спектакль Гродзенскага тэатра лялек прызнаны лепшым спектаклем года ў Беларусі
Акрамя таго спектакль прызнаны “Лепшым спектаклем тэатра лялек”.
Алег Жугжда ўганараваны за “Лепшую рэжысёрскую работу”, а занятая ў “Пікавай даме” актрыса Ларыса Мікуліч – “За лепшую жаночую ролю”.
За перамогу ў кожнай намінацыі гарадзенскія лялечнікі атрымалі статуэтку Паўлінкі і грашовую ўзнагароду.
Прэмія за перамогу ў намінацыі “Лепшы спектакль года” склала 25 мільёнаў рублёў, за астатнія – больш сціплыя.
“Пікавая дама” Алега Жугжды заваявала нямала ўзнагарод. Толькі сёлета спектакль удзельнічаў у 8 міжнародных фестывалях, атрымаўшы 10 прызоў.
Конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” ладзіцца Міністэрствам культуры разам з Беларускім саюзам тэатральных дзеячоў, Беларускім саюзам літаратурна-мастацкіх крытыкаў, Беларускім саюзам кампазітараў.
Сёлета пераможцы былі абраныя з ліку 16 намінантаў.
Здымак http://www.kp.by, http://photobelta.by