На літоўска-беларускай мяжы ўвялі кампутарную рэгістрацыю транспарту
На адлегласці 300-400 метраў ад стацыянарнага памежнага паста размясціўся мабільны пост, дзе легкавыя і грузавыя машыны праходзяць кампутарную рэгістрацыю. Кіроўцы атрымліваюць квітанцыі з указаннем маркі аўто, рэгістрацыйнага нумару, нумару ў чарзе і часа перасячэння мяжы.
Без гэтага дакумента трапіць на КПП немагчыма.
Паводле Міністэрства транспарта Літвы, кампутарная рэгістрацыя павялічыла хуткасць афармлення транспарту і спыніла канфлікты паміж кіроўцамі за месца ў чарзе.
Гэтая сістэма працы добра зарэкаментавала сябе на літоўска-расійскай мяжы.
У 2013 годзе ў Мядзінінкай плануюць адсталяваць электроннымісістэмамі кіравання чаргой і рэгістрацыі аўтатранспарту.
Паводле http://www.biztass.ru