Фестываль ідэй энергазберажэння выбірае лепшыя шкарпэткі
Грамадскае галасаванне пачалося 19 лістапада ў сацыяльнай сетцы УКантакце.
Каардынатар праекта Наталля Парэчына:
– Нам на конкурс даслалі 154 пары шкарпэтак, у тым ліку і з Гродна. Ёсць самаробныя, ёсць і купляныя. Тыя, якія зробленыя з выкарыстаннем сінтэтычных нітак, мы з конкурса знялі, бо мы – за экалагічны лад жыцця, за тое, каб чалавек насіў натуральнае. Усе астатнія шкарпэткі выстаўленыя на галасаванне.
Зарэгістраваныя карыстальнікі змогуць прагаласаваць за любую колькасць упадабаных шкарпэтак, але толькі адзін раз. Калі чалавек паспрабуе прагаласаваць двойчы, яго папярэдні голас проста здымецца.
Галасаванне працягнецца да 1 снежня.
Прагаласаваць можна тут http://vk.com/feed#/album-32590577_165614025?_permanent=album-32590577_165614025
Аўтар лепшай пары цплых шкарпэтак будзе ўзнагароджаны падчас традыцыйных “Зялёных каляд”, якія пройдуць ў мінскай галерэі “Ў” у перыяд з 20 да 25 снежня.
Наталля Парэчына:
–Мы хочам, каб гэта было і ўрачыста, і святочна, і цікава, і прыгожа.
На вечарыне атрымаюць узнагароды пераможцы ўсіх 6 намінацый Фестывалю ідэй энергазберажэння. Кожны з іх атрымае электронную кнігу.
Прызы падрыхтаваны для ўсіх удзельнікаў конкурсаў. У падарунак можна будзе выбраць ільняную торбу альбо цішотку з эмблемай Школьнага праекта па выкарыстанні рэсурсаў і энергіі.