Гродзенскі ІнвестУікэнд збярэ прадпрымальнікаў, экспертаў і інвестараў

|

 У залежнасці ад мэтаў удзелу яны дзеляцца на 4 групы:

 

-Аўтары-заяўнікі праектаў і ідэй, якія прадстаўляюцца ўсім удзельнікам

-Эксперты-спецыялісты ў розных кірунках бізнеса (зацьвярджае Аргкамітэт)

-Івестары

-Шэраговыя ўдзельнікі (патэнцыйныя аўтары, эксперты і інвестары).

 

Любы аўтар цікавай ідэі можа падаць заяўку на ўдзел у ІнвестУікэнде, апісаць сваю бізнес-ідэю альбо праект і прадставіць аўдыторыі. Гэта добры шанец атрымаць параду эксперта і знайсці інвестара.

 

Мерапрыемствы будуць праходзіць па адрасе: Гродна, Урублеўскага, 33 (палац “Юнацтва”).

 

Праграма – тут .

Для ўдзелу ў ІнвестУікэндзе неабходная папярэдняя рэгістрацыя.

 

Сумесная ініцыятывы “Умацаванне пазіцый і ўзмацненне актыўнасці суб’ектаў інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва Гродзенскай вобласці, як фактара эфектыўнага рэгіянальнага развіцця” рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Фонда “Еўразія” за кошт сродкаў Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці USAID.

 

Паводле http://investweekend.by