Гродзенская філармонія зладзіла прадстаўленне для хворых дзетак у Мінску

|

Васіль вырашыў зладзіць цыркавы выступ, каб хоць неяк парадаваць дзяцей, якія тыднямі знаходзяцца на лячэнні. Гродзенская абласная філармонія падтрымала ідэю свайго артыста, арганізавала дастаўку ў Мінск усяго неабходнага для прадстаўлення.

 

Васіль Макараў:

–  Я ведаю, што значыць, калі хварэюць дзеці, калі яны знаходзяцца ў чатырох сценах. Пайшоў са сваёй ідэяй да галоўнага ўрача, ён узрадаваўся: ніколі ў іх не было цыркавых выступаў, клоунаў.

Дзеці за 40 хвілін да пачатку ўжо сядзелі ў зале, чакалі, нікуды не выходзілі.

 

align=”” alt=”Image 25899″ >


Клоунскія гульні, фокусы, конкурсы на ўвагу, на хуткасць, клоун жангліраваў мячыкамі, кольцамі …  Кожны ўдзельнік атрымліваў цукерку, прызы дасталіся і тым, хто мог толькі назіраць за прадстаўленнем.

 

 

 

Васіль Макараў:

– Дзякуй дырэктару нашай філармоніі Таццяне Леанідаўне Уласенка за падтрымку, раней  яна працавала дырэктарам дзіцячага дома ў Смаргоні, таму вельмі спачувае дзецям. Думаю, што гэта не апошні наш дабрачынны выступ.