Горад у здымках: 21 лістапада 2012

| Без катэгорыі

Электрыкі падключаюць святочную ілюмінацыю галоўнай плошчы – да Калядаў рыхтуюцца загадзя.

 

Абласная бібліятэка паступова пазбаўляецца ад старых, яшчэ савецкіх часоў, кніжных стэлажоў.

 

Касметычны рамонт ляпніны на фасадах камяніц на вуліцы Замкавай.

Іхны стыль: стылёвыя афрыканскія маладзёны.

 

На Савецкай плошчы напоўню разгарнуўся мядовы фестываль.

 

Вуліца Кірава стаіць – у турму заяжджае машына з прадуктамі.

 

На тарцы Дома Мураўёва падмалёўваюць абрысы камяніцы, якая прымыкала тут яшчэ да Другой Сусветнай вайны.

 

Ад нядаўна палітвязень Зміцер Дашкевіч пераведзены ў гарадзенскую турму. Яго нявеста і паплечніца Наста Палажанка першы раз прывозіць сюды перадачу для Змітра. Здаецца, прынялі амаль усё. Падбадзёрыць Насту прыйшоў Анджэй Пачобут, які таксама бываў у гарадзенскім астрозе.

 

Здымкі Яна Лялевіча