Irdorath ладзіць канцэрт у Гродне і запрашае далучыцца мясцовых перформераў

|

Уладзімір і Надзея некалькі гадоў упрыгожвалі сваімі выступамі гарадзенскія святы. Летам 2011 года з’ехалі ў Мінск, праз год выпусцілі дэбютны альбом, які пазьней прадставілі гарадзенцам у вулічным канцэрце на вуліцы Савецкай.

 

За апошні год Irdorath наведаў не адну краіну, актыўна выступае ў Мінску, але канцэрт у гарадзенскай зале робіць упершыню.

 

Надзея:

Мы з вялікай радасцю выступаем ў Гродне. Гэта горад, дзе мы з’явіліся як група, наш любімы горад у Беларусі, які наклаў адбітак на нашу творчасць.


Гэтым разам запрашаем далучыцца да нас усіх таленавітых людзей, якія займаюцца якімі-небудзь відамі пярфомэнса. Цікава паглядзець, чым цяпер дыхае Гродна. Калі нехта хоча выступіць з намі ў канцэрце – няхай звяжацца з намі Укантакце альбо па тэлефоне.