Білеты на цягнікі да канца года падаражэюць у сярэднім на 17%
Пра гэта распавёў падчас оnline канферэнцыі на сайце БелТА міністра транспарта і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак.
Таму міністэрства эканомікі падтрымала прапанову Беларускай чыгункі аб павышэнні коштаў.
Сёлета ў ліпені тарыфы на перавозкі пасажыраў ужо павялічваліся на 20%, аднак страты растуць хутчэй.
Кошты квіткоў у міжнародных цягніках змяняюца адпаведна міжнародных дамоваў Беларусі.
Так, тарыфы ў злучэнні з Украінай не змяняліся з 2009 года, а Расійская чыгунка папярэдзіла пра павелічэнне тарыфаў для пасажыраў з 1 студзеня 2013 года.
У залежнасці ад часу паездкі, адлегласці і катэгорыі цягнікоў, квіткі ў расійскім кірунку падаражэюць на 9-24%.
Паводле http://www.belta.by