Каўказцы, якіх не пусцілі ў Польшчу і Латвію, спрабавалі нелегальна трапіць у Літву
Кожны раз у пашпарце ім ставілі штамп “ва ўездзе адмоўлена”. Іх земляку такім жа чынам было адмоўлева ва ўездзе ў Латвію.
Аб’яднаўшыся ў Брэсце, вандроўнікі вырашылі паспрабаваць трапіць у Літву, але гэтым разам у абыход памежнага пункта пропуску.
Наняўшы машыну, яны накіраваліся ў Гродзенскую вобласць. Прыехалі ў раён “Каменнага Логу”.
Калі патэнцыйныя парушальнікі выходзілі з машыны, яны трапілі ў рукі памежнікаў.
На час разбіральніцтва каўказцы змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання.
Паводле http://gpk.gov.by
Здымак http://voronovo.by