Сын скраў грошы бацькоў і сымітаваў рабаўніцтва
Злачынцаў знайшлі праз некалькі дзён.
Ужо ў часе агляду месца здарэння супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС Гродна заўважылі недарэчнасці. Хутка высветлілася, што 7 тысяч даляраў і 500 тысяч беларускіх рублёў скраў сын пацярпелых сужонкаў.
20-гадовы гарадзенец нядаўна ажаніўся і з’ехаў ад бацькоў, але меў ключы ад бацькоўскага дома. Хлопец пад рознымі падставамі рэгулярна цягнуў грошы з бацькоў. Аднаго разу, прыйшоўшы ў кватэру ў адсутнасць бацькоў, ён забраў са схованкі ўсё, што там было, і раскідаў рэчы, каб сымітаваць крадзеж.
Падазраваны ў злачынстве прызнаў сваю віну.
Паводле http://uvd.grodno.by
Здымак http://www.profi-forex.org