Восем год Аранжавай Рэвалюцыі вачыма гарадзенца
Паездка на Майдан была для мяне ў першую чаргу навукай, досведам, настраёвым уздымам, давала надзею, што ўсё атрымаецца.
align=”left” >
Майдан таго часу вельмі ўражваў і адрозніваўся ад беларускіх мерапрыемстваў, на якіх я бываў. Гэта ў першую чаргу масавасць, гэта адказнасць удзельнікаў, узровень самаарганізацыі, поўная адсутнасць алкаголю нягледзячы на маразы.
Як прывесці такую колькасць людзей на беларускія вуліцы і плошчы? Той, хто адкажа на гэта пытанне і будзе наступным прэзідэнтам [смяецца].
Зараз, на маю думку, Украіна расслабілася, паверыўшы, што змены незваротныя. І пралічылася. Адносна нашай, беларускай сітуацыі, там, канешне, зараз свабода, але адносна стабільных дэмакратый – крывавы рэжым.
Аранжавая (Памаранчавая) Рэвалюцыя – кампанія агульнанацыяльных пратэстаў ва Украіне, арганізаваная і праведзеная прыхільнікамі Віктара Юшчанкі, асноўнага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах у лістападзе-снежні 2004 года. Акцыя пачалася 22 лістапада. | ||
Здымак korrespondent.net і Вольгі Камягінай