Канфіскаваныя на мяжы альбомы “Прэс-фота Беларусі” будуць знішчаныя
Фотаальбомы па выніках конкурса 2011 года везлі з Літвы ў Беларусь арганізатары “Прэс-фота” Юлія Дарашкевіч, Вадзім Заміроўскі і пераможца апошняга конкурса Аляксандр Васюковіч.
Выдадзеныя легальна альбомы мытнікі забралі для правядзення экспертызы, а ў журналістаў запатрабавалі пісьмовыя тлумачэнні.
Тады Юлія Дарашкевіч выказвала спадзяванне, што пасля ўсіх фармальнасцяў фотаальбомы вернуць уладальнікам, аднак, як паведаміў намеснік начальніка Ашмянскай мытні фатографу Аляксандру Васюковічу, друкаваная прадукцыя прызнаная незаконнай і падлягае знішчэнню.
Здымак http://gazetaby.com