Дабрачынная акцыя Гродзенскага дзіцячага хоспісу ў Музеі гісторыі рэлігій

|

2 снежня ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігій пройдзе выстава-продаж, сродкі ад якой пойдуць на патрэбы хворых дзяцей.

 

Выстава-продаж і канцэрт прымеркаваныя да Міжнароднага дня людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

 

Дырэктарка  ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” Вольга Шульга:

 

–  Сумесна з Гродзенскім музеем гісторыі рэлігій і музычнай школай №1 мы вырашылі зрабіць канцэрт, у якім выступяць і здаровя дзеці, і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, чакаем гасцей з Мінска (пры падтрымцы арганізацыі “Мае сэнс”).

Хочам, па-першае, прыцягнуць увагу грамадства да праблем людзей з абмежаваннямі, а па-другое, зладзіць выставу-продаж калядных сувеніраў.

У дзяцей, якімі апякуецца наша арганізацыя, ёсць  мара – з’ездзіць у аквапарк у Друскенікі. Большасць з іх ніколі ўвогуле не былі за мяжой.


Мы падлічылі, на паездку аднаго дзіцяці разам з мамай патрэбна 150 даляраў. Такіх дзетак 20, да таго ж іх павінны суправаджаць валанцёры, бо многія дзеткі на інвалідных вазках. На гэта і подуць усе атрыманыя ад продажу сродкі.

Спадзяемся, што да вясны мы нейкім чынам здолеем сабраць неабходную суму.

 

На арганізацыю выезда дзяцей у аквапарк і пойдуць усе сродкі, атрыманыя за продаж калядных сувеніраў, зробленых самімі дзецьмі. Гэта снегавічкі, анёлы, вязаныя рэчы, вырабы з валянай воўны, гірлянды, паштоўкі…

 

Кожны робіць тое, што можа

 

Канцэрт і выстава-продаж адбудуцца ў Музеі гісторыі рэлігій у 15.00 2 снежня.

Уваход вольны.

 

Кожны сувенір, набыты вамі на выставе, набліжае спаўненне дзіцячай мары!

 

За працай мамы і валанцёры


Здымкі Юліі Катаржынскай (1) і Вольгі Шульгі (2,3)