Беларускамоўныя псіхолагі аб’ядноўваюцца

|

Асноўныя мэты – гэта развіццё псіхалогіі ў беларускамоўнай прасторы (акрамя даследча-практычнай дзейнасці ў планах і переклад кніг па псіхалогіі на беларускую мову), і прафесійнае развіццё.

 

У межах суполкі плануецца таксама дзейнасць дыскусійнага клуба, у якім будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні з вобласці псіхалогіі.

 

Праект мае на ўвазе Lifelong Learning, правядзенне міжнародных праектаў, даследчую і практычную дзейнасць найперш у трох накірунках:

– міжкультурныя адносіны, кросс-культурная і акультурацыйная псіхалогія;

– псіхалогія здароўя;

– псіхалогія развіцця (узроставая псіхалогія).

 

Калі Вы зацікавіліся, калі ласка пішыце на адрас: vraketskaya@yahoo.com .