Маладыя майстры ўкраінскай харэаграфіі выступілі ў Гродне
“Кіеў Мадэрн-Балет” гэта самы паспяховы ў Украіне малады праект у сферы сучаснай харэаграфіі, добра вядомы сваімі інавацыямі і эксперыментамі.
Малдаўскі адмысловец Раду Паклітару задумаў свой тэатр як аўтарскі праект, дзе ён развівае свой уласны стыль і сам фармуе рэпертуар.
У Гродне ўкраінскія танцоры паказалі “Балера” Морыса Равэля і балет “Дождж” з музыкай Баха ды дадаткамі этнічных кампазіцый.
Здымкі аўтаркі