Прадаецца яшчэ адна старая гравюра з Гродна

Выява памерам 39,5*55 сантыметраў прадаецца ўсяго за 660 еўра. Ахвотныя могуць набыць яе без гандлю опцыяй «Купі адразу».

Гравюра 1590 года выдання, як пазначана прадаўцом, мае невялікія пашкоджанні справа ўверсе. Таму, відаць, кошт цяпер ніжэйшы за папярэдні падобны асобнік, які летам прадаваўся за 880 еўра.

 

Нагадаем, што ўпершыню гравюра была выкананая Мацеем Цюндам у ліпені 1568 года, калі ў Гродне адбываўся падрыхтоўчы з’езд да Люблінскай уніі.

На ён прадстаўленая сцэна сустрэчы літоўскага маршалка Валовіча з маскоўскім пасольствам. На адваротным баку змешчаная тэкставая інфармацыя пра Гродна.

 

Пазней гэтая гравюра шмат разоў перавыдавалася ў колеры і разнастайных варыянтах.