Выстава творчасці людзей з абмежаваннямі адкрыецца ў Гродзенскай выставачнай зале

|

Такіх цэнтраў у вобласці 20, а гэта ў агульнай колькасці 119 гурткоў, 30 клубаў па інтарэсах і 16 рэабілітацыйна-працоўных майстэрняў.

У іх людзі з абмежаваннямі вырабляюць сувеніры, засвойваюць сакрэты хатняй гаспадаркі, шыюць і нават вырабляюць мыла.

 

Творчасцю на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання Гродзенскай вобласці займаюцца 576 чалавек. Для іх гэта і спосаб раскрыць свае здольнасці, і дзейсны сродак сацыяльнай рэабілітацыі.

 

Абласная выстава “Душа, адкрытая свету” пазнаёміць гродзенцаў з работамі маладых людзей з абмежаваннямі: малюнкамі, вышыўкай, вырабамі з бісеру, з прыроднага матэрыялу, аплікацыямі, жывапісам.

 

Выстава адкрыецца ў 11 гадзін 4 снежня.

 

Яе мэта – прыцягнуць увагу грамадства да праблем людзей з інваліднасцю, а людзей з асаблівасцямі ў развіцці заахвоціць да заняткаў мастацкай творчасцю.

 

Пазнаёміцца з творчасцю людзей з абмежаваннямі ў гродзенскай выставачнай зале можна будзе да 16 снежня.

 

На здымку: Суверніры, вырабленыя ў рэабілітацыйна-працоўнай майстэрні на базе Зэльвенскага цэнтра сацабслугоўвання


Здымак http://trud.grodno-region.by