У Гродзенскай вобласці арыштавана 75 транспартных сродкаў нелегальных перавозчыкаў
Канфіскацыі транспартных сродкаў парушальнікаў паводле суда сёлета не было. Аднак у дачыненні нелегальных перавозчыкаў сталі прымяняцца больш жорсткія санкцыі – штрафы ад 70 да 100 базавых велічынь. Паводле рашэнняў Гаспадарчага суда за студзень – кастрычнік 2012 года 67 парушальнікаў сплацілі штрафы на агульную суму 139, 1 мільёна рублёў.
Ад пачатку года падаткавыя інспекцыі выкрылі 140 фактаў нелегальных пасажырскіх перавозак.
Па выніках праверак складзена 76 адміністратыўных пратаколаў. 13 кіроўцаў трапіліся на парушэнні другі раз за год.
Падаткавыя органы вобласці ўзмацнілі кантроль за транспартнай дзейнасцю.
Гэта звязана з шырокім распаўсюдам нелегальных пасажырскіх перавозак, якія правакуюць не толькі ўход ад падаткаабкладання, але і небяспеку для пасажыраў.
Кіроўцы-нелегалы не праходзяць перад выездам медыцынскі і тэхнічны агляды, іншыя абавязковыя працэдуры, якія гарантуюць пасажырам ў выпадку ДТЗ выплату кампенсацый.
Паводле http://belta.by
Здымак http://yk-news.kz