Навагодні Гродна: светадыёдны дождж і алені святога Губерта
Над плошчай расцягнуць “зорнае неба”, каля гарвыканкама каляровымі агеньчыкамі расцвецяць два дрэвы, яшчэ дваццаць такіх дрэваў з’явіцца ўздоўж парка Жылібера.
У самім парку над фантанам паўстане трохмятровая піраміда ў форме елкі, якладзеная з шароў на металічным каркасе.
У святочныя дні па плошчы Леніна будуць “гуляць” алені святога Губерта: падрыхтавана 5 скульптур жывёл.
Ад учарашняга дня па горадзе пачалі ўсталёўваць калядныя елкі. Святочныя дрэвы традыцыйна ўпрыгожаць аўтавакзал, пляцоўку каля кінатэатра “Кастрычнік”, з’явяцца каля школ і буйных гандлёвых цэнтраў, на Дзевятоўцы і ў Альшанцы.
Паводле http://belta.by
Здымак http://lady.pravda.ru