Мікрааўтобус трапіў у пастку
Самастойна мужчына не здолеў вызваліць мікрааўтобус і патэлефанаваў у службу “101”.
Як распавяла прэс-сакратар Гродзенскага абласнога аддзялення МНС Наталля Жывалеўская, супрацоўнікі аварыйна-выратавальнай часткі паднялі бусік з дапамогай пнеўмападушкі, агарадзілі месца здарэння і паведамілі ў цэнтр дыспетчарска-аварыйнай службы.
Прычына здарэння – падмыў грунту вадой з-пад зямлі.
Спачатку на месцы працавала аварыйная брыгада, а цяпер працуюць службы водаканала. Як высветлілася, прамоіна ўтварылася з-за цечы вадаправода, які пасля здарэння пачалі тэрмінова рамантаваць.
Здымак http://112.by