Заснуў за рулём. У Іўеўскім раёне загінулі двое дзевятнаццацігадовых

|

Жыхар Мінска на “Жыгулях” прывёз сваякоў дамоў. Тёця выйшла, а стрыечны брат папрасіў падвезці яго ў горад да сяброўкі. Па дарозе сустрэлі трох знаёмых.

Кіроўца давез брата, а сам паехаў катацца з новымі пасажырамі.

 

Пасажыры набылі па бутэльцы піва. Кажуць, пілі, пакуль не заснулі.

Прачнуліся ад моцнага ўдару. Машына імчала па ўзбочыне метраў 30, пасля збочыла ў левы кювет і ўрэзалася ў зросшыяся дрэвы. Перад гэтым сук аднаго з дрэваў сарваў з “Жыгулёў” дах.

 

Заціснуты ў салоне кіроўца і адзін з пасажыраў памерлі на месцы. Астатнім спатрэбілася дапамога медыкаў.

 

Паводле папярэдняй версіі, 19-гадовы кіроўца заснуў за рулём. Пасажыры сцвярджваюць, што ён быў цвярозы, вядзецца следства.

 

Паводле http://gaigrodno.by