Мабільная сувязь даражэе на 20%

|

Раней паслугі электрасувязі ПДВ не абкладаліся, да пачатку 2011 года існаваў 5% падатак на сувязь, цяпер льгота адмененая.

 

Кошт мабільнай сувязі для беларусаў днямі ўжо павялічыўся.

 

З пачатку снежня аператар МТС падняў кошты на свае тарыфы і паслугі ў сярэднім на 10%, пра рост коштаў паслуг абвясціў Velcom.

 

З 10 снежня МТС увогуле спыняе абслугоўванне на 22 тарыфных планах.

Сярод іх “Дзелавы”, “Дзесятка”, “Санні”, “Абласны”, “Оптыма+50”, “Оптыма+100”, “Оптыма+200”, “Оптыма.Святочны”, “Профі60”, “Профі 120”, “MAXI”, “Шчаслівы”, “МТС. Эксклюзіў”, “МТС. VIP”, “SMS 500”, “SMS 2000”, “Джынс-Класік”, “Джынс-Класік 61”, “Супер 0”, “RED Extra”, “Пуск”.

 

Абаненты скасаваных тарыфаў аўтаматычна пераводзяцца на тарыфы “Выдатны” і “Лёгка сказаць”.

Усе пераведзеныя на тарыф “Выдатны” абаненты да канца зімы будуць атрымліваць па 1500 мінут штомесяц для званкоў у сетцы.

 

Да 10 снежня абаненты пазначаных планаў маюць магчымасць самастойна перайсці на любы адкрыты да падключэння тарыф МТС.

 

Здымак http://www.kremenchug.ua