Мост у Вільні закладзе гродзенец
Нашу краіну на імпрэзе прадставіць гродзенец Алесь Дзянісаў, вакаліст легендарнага фольк-панк-гурту “КальЯн”. Таксама сваімі творамі гледачоў пацешаць віленскія музыкі Крэйвас і Рамонда.
Арганізатарам канцэрту выступіў Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў (JuBIC) сумесна з Беларускім домам правоў чалавека. Сёлета запланаваныя яшчэ некалькі падобных сумесных імпрэзаў. А ў лістападзе ўсіх “салідарных” выступоўцаў збярэ ў Вільні Фэст беларуска-літоўскай бардаўскай песні.
“Будуйма масты!” – заклікае моладзь з JuBIC і беларусаў, і літоўцаў. А каб мост быў больш трывалым, пачаць яго можна з агульных спеваў.