У Баварыі знойдзеныя каля 30 партрэтаў князёў Радзівілаў

|

Наступным уладальнікам стаў сын Стэфаніі – Пётр Вітгенштэйн, а затым яго сястра, княгіня Марыя Гогенлоэ-Шылінгсфюрст, жонка канцлера Германіі.

 

Калекцыя ў  ХІХ стагоддзі належыла ўладальнікам Мірскага замка, нашчадкам роду Радзівілаў па жаночай лініі ў выніку працяглых навуковых даследаванняў і пошукаў выяўлена спецыялістамі музея “Замкавы комплекс “Мір”.

 

Пры спрыянні міністэрства культуры ў лістападзе была арганізавана камандзіроўка ў Баварыю, у палац Шылінгсфюрст, уладальнік якога князь Канстанцін Гогенлоэ-Шылінгсфюрст даў згоду на азнаямленне з яго калекцыяй, – кажа аўтар адкрыцця, кандыдат гістарычных навук, дырэктар музея “Замкавы комплекс “Мір” ВольгаПапко. –


Папярэдняя інфармацыя паказвала на тое, што ў Баварыі нас чакае сапраўднае адкрыццё, але я не магла сабе ўявіць, што яно будзе такога маштабу! Замест чаканых 6 было выяўлена каля 30 партрэтаў кн. Радзівілаў, не ўсе яны выстаўлены ў экспазіцыі гэтага прыватнага музея”.


align=”” alt=”Image 26276″ >

 

Калекцыя змяшчае шмат невядомых раней жывапісных партрэтаў – князя Караля-Станіслава Радзівіла «ПанеКаханку», князя Дамініка і яго маці княгіні Сафіі. Рэдкая знаходка – некалькі партрэтаў самой князёўны Стэфаніі.

Да гэтага часу гісторыкі і мастацтвазнаўцы не ведалі, як яна выглядала. Даследчыкам яшчэ трэба высветліць, у якіх палацах і замках роду князёў Радзівілаў знаходзіліся самыя старыя партрэты і прадметы з гэтай калекцыі.

 

У дадзены момант кіраўніцтва музея вядзе перамовы з князем Гогенлоэ-Шылінгсфюрст аб магчымасці яго візіту ў Мірскі замак.

Яму прапанавана арганізацаваць выставу калекцыі з Германіі ў Міры. Вывучэнне знаходкі дазволіць ліквідаваць многія белыя плямы ў гісторыі лёсаў уладальнікаў Мірскага замка.

 

Адкрыццё калекцыі – адна з самых значных падзей у справе даследавання гісторыі роду князёў Радзівілаў і князёў Вітгенштэйнаў на працягу некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў.

 

Вольга Папко займаецца вывучэннем гісторыі князёў Радзівілаў каля 10 гадоў. Раней яна знайшла і апублікавала альбом малюнкаў польскага мастака Юльяна Фалата са сцэнамі з радзівілаўскіх паляванняў.

 

Фота 1. Палац Шылінгфюрст.

Фота 2. Вольга Папко ў экспазіцыі музея Шылінгсфюрст. На сцяне – невядомы раней партрэт кн. Стэфаніі ў дзяцінстве.

Здымкі прадастаўленыя прэс-службай музея “Замкавы комплекс “Мір”