Ваўкавыскі педафіл нападаў таксама на хлопчыкаў

|

У дачыненні затрыманага была распачатая крымінальная справа па ч.2 арт. 169 КК РБ (распусныя дзеянні, учыненыя з прымяненнем гвалту).

Адразу пачалася праверка на дачыненне мужчыны да іншых аналагічных злачынстваў.

 

Хутка высветлілася, што ахвярамі педафіла былі таксама хлопчыкі.

 

Так, у красавіку 2009 года падазраваны ўчыніў дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні чатырохгадовага хлопчыка.

У сувязі з гэтым дзеянні злачынцы перакваліфікаваныя на ч.3 арт.167 КК РБ (гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні заведама малалетняга).

 

Паводле http://www.ej.by

Здымак topnews.ru