Падлетак скарыстаўся ключом ад суседскай кватэры, які знайшоў… пад дыванком

|

Маці хлопчыка не мела магчымасцяў  набыць яму мабільны тэлефон і кампутар, таму, выпадкова зачапіўшы дыванок і ўбачыўшы ключ, падлетак расцаніў гэта як знак лёсу.

Зайшоўшы у суседскую кватэру, ён агледзеў усе пакоі і прыхапіў ноўтбук і мабільнік.

 

Спачатку прынес скрадзенае дамоў, пазьней перавез да бабулі на гарышчы на іншы канец горада. Але ўжо на наступны дзень падлетка забрала міліцыя.

Ён ва ўсім сазнаўся.

 

Суд прыгаварыў хлопца да 6 месяцаў абмежавання свабоды вольнага часу.

 

Паводле http://grodnonews.by

Здымак http://carabaas.livejournal.com