Першы тыдзень зімы ў Гродне: ад -1 у панядзелак да -14 у нядзелю

|

Сёння ўначы ў Гродне прагназуецца невялікі снег, -3…-5.

Днём 4 снежня будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў, на асобных участках дарогі галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с, тэмпература паветра -1…-3.

У наступныя двое сутак надвор’е застанецца воблачным з праясненнямі.

5 снежня – кароткачасовы снег на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці, на асобных учасках дарог – галалёдзіца. Вецер паўднёва-усходні 4-9 м/с, тэмпература паветра ўначы -2…-7, днём 0…-5.

 

6 снежня ўначы на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовы снег, галалёдзіца. Вецер пераменных кірункаў 5-10 м/с, уначы -3…-8, днём 0…-5.

Паводле папярэдняга прагнозу 7-9 снежня на большай частцы Гродзенскай вобласці чакаецца кароткачасовы снег, ад -2…-7 днём да -5…-10, пры праясненнях 9 снежня да -12…-14.

 

Паводле Гроднааблгідрамету сярэдняя месячная тэмпература паветра на Гарадзеншчыне чакаецца ў межах кліматычнай нормы (-1,4…-2,8), месячная колькасць ападкаў таксама каля сярэдніх шматгадовых значэнняў (14-20 мм).