Прадукцыя павышанага попыту
У выходныя супрацоўнікі Упраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі затрымалі двух жыхароў Смаргонскага раёна, якія гандлявалі метамфетамінам. 100г. метамфетаміна знойдзена падчас вобшуку, яшчэ каля 500г. – у лясным сховішчы.
Партыя псіхатропных сродкаў прызначалася для продажу ў Мінск.
Супрацоўнікі Лідскага РАУН і вайсковай часткі 1234 у гэты ж час затрымалі ў Лідзе гандляроў іртуццю. 24-гадовы лідчук за 100 долараў, 10 еўра і 100 тысяч беларускіх рублёў прадаў жыхару Мінска паўкілаграма іртуці.