Сустрэча з Антонам Астаповічам ў Гродне

|

Таццяна Касатая, арганізатар сустрэчы:

 

Тэмай сустрэчы будзе ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Беларусі.

Антон Астаповіч распавядзе, як выглядае сітуацыя, і якія захады можна рабіць у гэтым кірунку, што можа змяніць кожны з нас. Акцэнт будзе рабіцца менавіта на Гродна.


Сустрэча ладзіцца ў межах гарадзенскай грамадскай ініцыятывы “Варштат ідэй”, мэта якой – ахова культурнай спадчыны ў нашым горадзе.

Ініцыятыва паўстала ўлетку, тады адбылося 6 сустрэч для тых, хто цікавіцца гісторыяй Гродна.

Нядаўна сустрэчы аднавіліся. Арганізатары спадзяюцца, што, акрамя цікавых размоваў, гэта прынясе практычныя вынікі і стане сапраўднай майстэрняй ідэй, якія можна будзе рэалізаваць на карысць Гродна.

 

У сувязі з абмежаванасцю месца, усіх ахвотных паўдзельнічаць у размове з Антонам Астаповічам, арганізатары просяць паведаміць на эл. адрас varsztat.idej@gmail.com  альбо ў фэйсбуку https://www.facebook.com/groups/VarsztatIdejHrodna/.

Па гэтых жа адрасах могуць звярнуцца тыя, хто хоча далучыцца да “Варштату ідэй”.

 

Здымак  http://volkovysk.by