Пушкін абскарджвае свой арышт пэрформансам
Ён просіць прызнаць рашэнне раённага суда аб сваім 10-суткавым арышце незаконным.
Да адміністрацыйнага пакарання Алесь Пушкін быў прыцягнуты за тое, што ў верасні разам з іншымі мастакамі прайшоў па горадзе з партрэтам дзеяча антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да асобы бязвінна рэпрэсаванага з мэтай ушанавання ягонай памяці.
Каб падаць заяву на абскарджанне, у Вярхоўны суд Алесь Пушкін таксама прыйшоў з партрэтам Расціслава Лапіцкага.
–Гэткім чынам я хачу паставіць кропку ў сваім, фактычна, змаганні за ўшанаванне памяці рэпрэсаванага юнака.
Алеся Пушкіна затрымалі разам з Алесем Цыркуновым, Валянцінам Варанішчам, Генадзям Драздовым, Уладзімірам Шульжыцкім 2 верасня. Суд адбыўся ў Смаргоні 24 верасня.