Гарадзенскія валанцёры прапануюць пазнаёміцца
Сустрэча адбудзецца ў Кальяннай №4 (вул.Карла Маркса) 9 снежня.
Запрашаюцца тыя, каму цікавая тэма валанцёрства, хто дапамагае, альбо мае жаданне бескарысліва дапамагаць людзям, жывёлам, прыродзе.
Мэта нашай сустрэчы – пазнаёміцца, даведацца, чым займаецца кожная ініцыятыва, абмяняцца кантактамі, а магчыма і знайсці нагоду для супрацоўніцтва.
Спадзяемся, што на сустрэчу завітаюць і патэнцыйныя валанцёры, якія змогуць далучыцца да ўпадабанай ініцыятывы.
Сваю дзейнасць прэзентуюць грамадская арганізацыя “Адданае сэрца”, якая дапамагае бадзялым жывёлам, “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, ініцыятыўныя групы “Крок насустрач”, “Ружовы слон”, валанцёры, якія збіраюць рэчы для дзяцей-сірот, і ўдзельнікі хрысціянскага валанцёрскага руху Святога Мікалая, што дапамагаюць дзецям з абмежаванымі магчымасцямі ў Цэнтры медыцынскай рэабілітацыі.
Распавесці пра сябе змогуць усе ахвотныя валанцёрскія ініцыятывы.
Для гэтага неабходна папярэдне звязацца з арганізатарам па тэл. 8-029-7-830-845 (Юля).
Пачатак сустрэчы ў 14 гадзін.
Уваход вольны.
Здымак http://masmull.rusedu.net