У Лідзе і Сапоцкіне адкрыюцца турысцка-інфармацыйныя пункты
Пункты з міжнародным знакам “І” будуць супрацоўнічаць з аналагічным гродзенскім цэнтрам, створаным у межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Невядомая Еўропа” па праграме транспамежнага супрацоўніцтва “Польшча-Беларусь-Україна” ў 2009 годзе.
Для работы ў Лідзе і Сапоцкіне падрыхтаваныя спецыялісты-метадысты.
У турысцка-інфармацыйных пунктах збіраецца ўся інфармацыя пра турыстычныя магчымасці раёнаў, культурныя падзеі і мерапрыемствы, турыстычную інфраструктуру.
Інфармацыйныя пункты на тэрыторыі памежных раёнаў Польшчы і Беларусі павінны садзейнічаць развіццю транспамежнага турызму. У першую чаргу яны з’яўляюцца ў раёнах, дзе ёсць, што паказаць, і праз якія праходзяць турыстычныя плыні.
Да канца года турысцка-інфармацыйныя пункты павінны з’явіцца ў Свіслацкім, Слонімскім, Наваградскім, Смаргонскім і Шчучынскім раёнах.
Паводле http://www.belta.by