У Польшчу па новым раскладзе

|

Як паведамілі “Твайму стылю” ў даведцы чыгуначнага вакзала, у Беласток цягнікі будуць адпраўляцца пазьней: у 6.50 (замест сённяшніх 5.27) і ў 17.43 (зараз – 12.25) па беларускім часе. У Кузніцу гэтыя электрычкі прыбываюць  у 5.43 і 16.36 адпаведна, у Беласток – у 8.06 і 17.43 па польскім часе.

 

З Беластока цягнікі на Гродна будуць адпраўляцца ў 11.15 і ў 21 гадзіну.

З Кузніцы – у 13.16 і 22.54 (па польскім часе).

У Гродна яны прыбываюць у 16.13 і 1.49 адпаведна.

 

Новы расклад уводзіцца на год, да наступнага снежня. Аднак, у сувязі з пераходам Польшчы на летні і зімовы час, у сакавіку і кастрычніку ў графік руху цягнікоў будуць уносіцца карэкціроўкі.