Паўтары тысячы чалавек эвакуявалі з гродзенскага супермаркета з-за нічыйнай торбы
Паводле прэс-службы Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, інфармацыю адразу перадалі ва ўпраўленне КДБ і УУС, на месца выехалі выратавальнікі, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, дзяжурныя Кастрычнічкага РАУС, група размініравання.
Туды ж прыехалі кіраўнікі сілавых структур.
За гэты час адміністрацыя гандлёвага цэнтра разам з супрацоўнікамі РАУС вывела з памяшкання больш за 1500 чалавек (больш за 600 работнікаў, каля 120 арандатараў).
У 11.20 высветлілася, што торба пустая.
Гандлёвы цэнтр аднавіў працу.
Здымак http://www.priorbank.by