На выходных у Гродне маразы і снег
Сёння ўначы ў Гродне, паводле прагнозу Аблгідрамету, будзе воблачна з праясненнямі, невялікі снег, на асобных участках дарог галалёдзіца, -6…-8.
Па вобласці пры праясненнях – да -13.
Раніцай 8 снежня месцамі туман, снег, вецер слабы, няўстойлівы, тэмпература паветра ўдзень -3…-5.
9 снежня – воблачна з праясненнямі, уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці кароткачасовы снег, галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 3-8 м/с.
Уначы пахаладае да -6…-11, днём -3…- 8.
У ноч на панядзелак і раніцай 10 снежня на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці кароткачасовы снег, слабая завіруха. Тэмпература паветра -5…-10.
На Гарадзеншчыне за першыя дні зімы ўсталявалася снежнае покрыва вышынёй 3-8 см, глеба прамерзла на глыбіню 1-2 см.
Сярэднесуткавая тэмпература на сёння была -2…-4, што на 1 градус вышэй за сярэднія шматгадовыя значэнні.
Здымак http://moskva.bezformata.ru