Суд адмовіўся аднавіць на працы аўтара «Гродназнаўства»

|

Суддзя Жукоўская пастанавіла, што падставаў для перагляду гэтага рашэння няма.

Спрабаваць аднавіцца на працы далей — бессэнсоўна, сказаў сам Андрэй Чарнякевіч, кандыдат гістарычных навук.

Ён быў звольнены з Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзе займаў пасаду дацэнта, «за парушэнне працоўнай дысцыпліны».

 

Андрэй Чарнякевіч — адзін з аўтараў падручніка «Гродназнаўства», што быў выдадзены выдавецкай ініцыятывай «Гарадзенская бібліятэка». Напярэдадні судовага паседжання гісторык выказваў  меркаванне, што шансаў на станоўчы вынік вельмі мала.