Браканьер з Бярозаўкі абвешчаны ў вышук
За лідарам групоўкі доўгі час назіралі. Пасля таго, як атрымалі інфармацыю, што мужчына незаконна здабыў лася і шукае аўтамабіль для перавозкі тушы, праваахоўнікі прыйшлі ў дом да падазраванага.
Убачыўшы іх, злачынцы зачыніліся ў хаце.
У кузаве аўтамабіля ў двары інспектары знайшлі сляды крыві і поўсць лося, каплі крыві на снезе вялі ў гараж.
Гэта дазволіла аператыўнікам атрымаць санкцыю на вобшук дома і падсобных памяшканняў.
У часе вобшуку знайшлі тушу лося вагой 530 кг, некалькі пастак, паляўнічыя стрэльбы, рэшткі тушы дзіка. Акрамя гэтага, у аўтамабілі быў незарэгістраваны пісталет, а ў доме – замарожанае мяса дзікай жывёлы.
У саўдзельнікаў злачынства канфіскавана незарэгістраваная паляўнічая стрэльба, а галоўнаму падазраванаму ўдалося збегчы.
Браканьер абвешчаны ў вышук.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://sterlegrad.ru