Да наступных выходных у Гродне пахаладае

|

Сёння ўначы паводле Гроднааблгідрамету чакаецца невялікі снег, тэмпература паветра -5…-7, па вобласці да -9.

11 снежня будзе воблачна з праясненнямі, раніцай – слабы туман, на дарогах галаледзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3-8 м/с, тэмпература -2…-4.

 

12 – 13 снежня будзе воблачна з праясненнямі.

 

12-га ўначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці кароткачасовы снег, слабая завіруха, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўночна-заходні, заходні 4-9 м/с, тэмпература паветра днём -2…-7, уначы -2…-7, пры праясненнях да -12.

 

13 снежня – снег, слабая завіруха, вецер заходняй чвэрці 5-10 м/с, у асобных раёнах вобласці парывы да 14 м/с.

Днём -2…-7, ноччу -4…-9.

 

Паводле папярэдніх прагнозаў, 14 снежня месцамі пройдзе кароткачасовы снег, уначы -6…-11, пры праясненнях да -15, днём -5…-10.

15, 16 снежня кароткачасовы снег, месцамі завіруха, узмацненне паўднёва-усходняга ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы -7…-12, пры праясненнях да -14, днём -5…-10.

 

Здымак http://mignews.com.ua