У Гродне сустрэнуцца былыя вязьні гета і канцлагераў
12 снежня ў зале манастыра сясцёр назарэтанак збяруцца жыхары Гродзенскай вобласці, якія ў вайну былі вязьнямі канцлагераў і гета. 13 снежня сустрэнуцца былыя вязні Азарычаў.
Дырэктар “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі кс.Віталь Дабраловіч:
– Падобныя сустрэчы супольнасць Максімільяна Кольбе праводзіць штогод. Яны на працягу прыкладна 15 гадоў маюць кантакты з былымі малалетнімі вязьнямі канцлагераў з Гарадзеншчыны. У гэтым годзе звярнуліся да нас з просьбай дапамагчы арганізаваць сустрэчу і падарункі.
Мы рыхтуем 95 прадуктовых пасылак. Тыя, хто маюць здароўе і магчымасць прыехаць у Гродна – атрымаюць іх тут, у каго такой магчымасці няма – мы перададзім падарункі праз мясцовыя парафіі.
У сустрэчы былых вязьняў возьме ўдзел валанцёр Фонда св. Максімільяна Кольбе з Германіі Георг Таўбіц і старшыня праўлення Лодзінскага таварыства дапамогі былым палітычным вязням гітлераўскіх канцлагераў, турмаў і гета Эва Тонацка.
На здымку маленькі вязень Асвенцыма