У драмтэатры гасілі елку
Мінакі, якія праходзілі побач, вельмі дзівіліся:
“Гарыць нешта?” – “Не не гарыць. Вучэнні ідуць” – у які раз адказвалі выратавальнікі цікаўным.
Кожны год перад навагоднімі і каляднымі святамі супрацоўнікі МНС праводзяць планавыя выезды на аб’екты, якія падлягаюць пільнаму кантролю з боку пажарнай бяспекі. Гэта, напрыклад, установы, дзе традыцыйна збіраецца шмат людзей: тэатры і кінатэатры, вялікія крамы і гандлёвыя цэнтры.
Кожныя вучэнні маюць свой індывідуальны сцэнарый. Распрацоўваецца ён для таго, каб адпрацаваць навыкі і ўменні пажарных. У гэтым годзе “ліквідавалі” агонь у галоўным фае драмтэатра.
“У вучэннях прымалі ўдзел брыгады ўсяго гарадскога аддзялення МНС. Па нашых ацэнках, яны прайшлі вельмі добра. Мы паспяхова выканалі ўсе пастаўленыя перад намі задачы”, – зазаначаюць супрацоўнікі МНС.
Здымкі Яна Лялевіча