Каб выратаваць возера Свіцязь, у Наваградскім раёне пабудуюць турбазу

|

У 2009 годзе тут адкрылася новая біятлонная траса, цяпер у планах выкапаць водасховішча, прапанаваць турыстам іншыя летнія і зімовыя віды адпачынку. Мясцовыя ўлады шукаюць інвестараў.

 

Неабходнасць арганізацыі новага месца адпачынку, паводле старшыні Наваградскага райвыканкама Анатоля Маркевіча, узнікла з-за надзвычайнай папулярнасці ў турыстаў возера Свіцязь.

Без страт для прыроды на возеры штодня могуць адпачываць 2-3 тысячы турыстаў, але ў спёку іх колькасць узрастае да 10-12 тысяч на дзень.

Эколагі непакояцца, што неверагодная колькасць турыстаў нясе пагрозу знішчэння ўнікальных водарасляў і раслін на беразе возера.

 

Новы турыстычны аб’ект павінны адцягнуць частку турыстаў, якія цяпер адпачываюць на Свіцязі.

Берагі возера таксама будуць добраўпарадкаваныя. У планах – арганізацыя платных стаянак, увядзенне іншых платных паслуг у раёне Свіцязі і заказніка “Свіцязянскі”.

 

Паводле http://www.belta.by  

Здымак http://www.drive2.ru